-пячонка трэскі - 1 слоічак.
-бульба - 2-3 шт.
-агуркі салёныя - 2-3 шт.
-яйкі - 2 шт.
-яблыка кіслае - 1 шт.
-сыр - 100 г.
-маянэз - 300 г.
Крок 1
Бульбу адварыць, астудзіць, нацерці на буйнай тарцы,
выкласці на плоскую талерку.
Пры дапамозе нажа надаць форму трыкутніка.
Вышмараваць трохі маянэзам.
Крок 2
Пячонку адкрыць, зліць масла.
Pазмяць відэльцам, пакласці на бульбу.
Крок 3
Агуркі ачысціць ад лупіны, нацерці на тарцы,
адціснуць ад соку, выкласці на пячонку.
Затым пакласці вычышчанае ад лупіны
і нацёртае яблыка.
Вышмараваць маянэзам.
Крок 4
Апошні пласт - нацёртыя на буйнай тарцы вараныя яйкі.
Ізноў вышмараваць маянэзам.
Крок 5
Пасыпаць зверху цёртым сырам,
пры дапамозе тупога канца нажа зрабіць борцікі.
Прыбраць салату ў халадзільнік на 1 гадзіну прапітацца.
|