(грузінская нацыянальная страва)
-1 сярэдні качан белакачаннай капусты,
-1 невялікая цыбуліна,
-1 шклянка вычышчаных грэцкіх арэхаў,
-3 сталовыя лыжкі цытрынавага ці гранатавага соку,
-1 пучок зеляніны пятрушкі,
-1/2 гарбатнай лыжкі аджыкі,
-соль.
Капусту разрэжце на некалькі частак, адварыце ў падсоленай вадзе, адкіньце на друшляк, даўшы вадзе сцячы. Затым прапусціце яе праз мясасечку. Цыбулю дробна пасечыце, зеляніну дробна парэжце. Арэхі здрабніце ў ступцы ці парэжце нажом. Усё перамяшайце і дадайце аджыку і сок. Гатовую салату выкладзіце ў салатніцу. Перад падачай на стол упрыгожце салату галінкамі пятрушкі і гранатавымі зернямі.
|