- 1 качанная салата рамэн,
-100 г памідораў чэры,
-1 струк жоўтага салодкага перцу,
-200 г вычышчанай бульбы, зваранай ў мундзіры,
-1 слоік струковай фасолі (315 мл),
-150 г смятаны,
-4 ст. лыжкі слівак,
-50 г сыра ракфор,
-соль,
-перац,
-1 ст. лыжка сечаных грэцкіх арэхаў.
1. Пачысціць салату, выдаліць храпку і вымыць яе.
Адкінуць на друшляк ці абсушыць. Вялікае лісце нарэзаць палоскамі,
а маленькае пакінуць, як ёсць.
2. Памідоры разрэзаць на 4 часці. Салодкі перац разрэзаць на 4 часці, а затым нарэзаць кавалачкамі.
3. Адкінуць на сіта струкі фасолі і разрэзаць іх уздоўж напалову
ці на 4 часці. Нарэзаць кубікамі бульбу.
4. Выслаць міску лісцем салаты.
Перамяшаць да падабенства крэму з смятаны і слівак.
Расцерці відэльцам сыр ракфор і перамяшаць да соусу.
Пасаліць і паперчыць.
5. Змяшаць памідоры, салодкі перац, фасоль і бульбу.
Пакласці на салату.
Упрыгожыць невялікай колькасцю соусу ракфор
і пасыпаць грэцкімі арэхамі. Асобна падаць пакінуты соус.
6. ПАРАДА:
Фруктовае адценне набудзе гэтая пікантная салата,
калі замест фасолі дадаць у яе долькі грушы.
|