-ялавічына – 300 г
-сланечнікавы алей - 2 ст.л.
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-морква – 300 г
-агуркі - 4 шт.
-часнык - 5 зубчыкаў
-эсэнцыя воцатная - 1/3 г.л.
-перац чырвоны (молаты) - 1 г.л.
-соль - па густу.
Мяса нарэзаць уздоўж валокнаў у выглядзе саломкі і асобна пасмажыць да гатовасці.
Моркву нарэзаць саломкай, цыбулю - дробнымі кубікамі і ўсё таксама абсмажыць.
Агуркі нарэзаць кружочкамі і абсмажыць злёгку на алеі. Затым скласці ўсе кампаненты ў рондаль і апырскаць воцатнай эсэнцыяй.
Дробна пасекчы часнык і змяшаць яго з перцам, пакласці гэту сумесь у рондаль з кампанентамі салаты і заліць яе гарачым алеем.
Усё перамяшаць і паставіць на тры гадзіны ў халадзільнік.
|