-агуркі - 500 г
-часнык - 10 г
- сталовы воцат - 20 мл
-соль - 10 г
-зялёная цыбуля - 30 г
-соевы соус - 20 г
-тонка нарэзаны чырвоны перац - 4 г
-падсолены кунжут - 5 г
Маладыя агуркі нацерці буйнай соллю і абмыць у вадзе. Разрэзаць іх уздоўж на дзве палоўкі, а затым парэзаць на кавалачкі таўшчынёй 0,2 см у выглядзе лісцяў вярбы.
Дадаць воцат, соевы соус, нашаткаваную цыбулю, здробнены часнык, кунжут, раўнамерна размяшаць і, выклаўшы на талерку, пасыпаць тонка нарэзаным чырвоным перцам.
|