-агурок - 300-400 г
-цыбуля-парэя - па густу
-алей - 1-2 ст. лыжкі
-смятана - колькі сыдзе
-гарчыца - па густу
-воцат - па густу
-кроп - па густу
-соль - па густу
Вымыць агурок, нарэзаць тонкімі кружочкамі, пасаліць і размеркаваць па порцыях, заправіць воцатам (цытрынавым сокам), алеем і гарчыцай па густу, пасыпаць дробна нарэзаным кропам і вытрымаць 5-6 хвілін у халадзільніку.
Перад падачай заліць смятанай і пасыпаць дробна нарэзанай і пасоленай цыбуляй-парэяй.
|