-мяса курынае адваранае - 500 г
-агурок - 300 г
-цыбуля зялёная - 2 пучка
-воцат - 2 ст. лыжкі
-гарчыца - 2 ст. лыжкі
-алей- 4 ст. лыжкі
-соус соевы - 2 ст. лыжкі
-насенне кунжуту - 1 ст. лыжка
-кроп - па густу
-цукар - па густу
-перац чорны - па густу
-соль - па густу
Курыныя грудкі нарэзаць на тонкія палоскі. Агуркі нарэзаць паўколамі, дробна нарэзаць цыбулю.
Мяса змяшаць з нарэзанымі агуркамі і цыбуляй. Дадаць воцат, гарчыцу, цукар, алей, соевы соус, абсмажанае на сухой патэльні насенне кунжуту, молаты перац, соль.
Усё перамяшаць. Гатовую салату паставіць на 1 гадзіну ў халадзільнік. Пры падачы на стол упрыгожыць зелянінай.
|