-агуркі - 200 г
-курынае мяса - 60 г
-зялёная цыбуля - 10 г
-часнык - 3 г
-соль - 4 г
-соевы соус - 5 г
- воцат - 10 мл
-гарчыца - 5 г
-алей - 2 г
-кунжутнае насенне - 2 г
-востры струкавы перац - 1 г
-цукровы пясок - 5 г
-яйка - 1 шт.
Курыцу адварыць на працягу 30- 40 хвілін, астудзіць і адлучыць мяса. Расскубаць яго на тонкія кавалкі.
Адно яйка старанна ўзбіць і засмажыць у выглядзе блінца. Свежыя агуркі нарэзаць паўмесяцамі.
Злучыць мяса курыцы з агуркамі, дадаць нашаткаваную зялёную цыбулю, часнык, воцат, гарчыцу, цукровы пясок, алей, соевы соус, соль, смажанае кунжутнае насенне.
Усё старанна перамяшаць. Гатовую страву паставіць на гадзіну ў халадзільнік.
Перад падачай на стол упрыгожыць тонка нарэзаным струкавым перцам і найтонкай лапшой з засмажанага яйка. Падаваць у халодным выглядзе.
|