-лісце трыпутніка маладое - 50 г
-агуркі свежыя невялікія - 2 шт.
-яйкі адвараныя ўкрутую - 1 шт.
-цыбуля маленькая - 1 шт.
-алей - 1-2 ст. лыжкі
-воцат 3% - 1 ст. лыжка
-перац белы молаты - па густу
-соль - па густу
Лісце трыпутніка перабраць, вымыць, абсушыць, тонка нашаткаваць. Агуркі вымыць, абсушыць, нарэзаць саломкай.
Цыбулю нарэзаць тонкімі паўколамі. Яйка дробна пасекчы. Усе інгрэдыенты злучыць, перамяшаць і паліць запраўкай.
Для запраўкі злучыць алей, воцат, перац і соль і злёгку ўзбіць.
|