-200 г свежых агуркоў,
- 200 г салёных агуркоў,
-200 г памідораў,
-75 г зялёнай цыбулі,
-3 яйкі,
-3 долькі часныку,
-200 г смятаны,
- зеляніна,
-соль.
Свежыя і салёныя агуркі нарэзаць невялікімі кубікамі, памідоры - долькамі. Яйкі адварыць укрутую і дробна пасекчы.
Часнык нацерці на дробнай тарцы, цыбулю нарэзаць. Усе прадукты змяшаць, пасаліць і заправіць смятанай. Упрыгожыць зелянінай.
|