-мяса курынае - 350 г
-бульба - 150 г
-агурок - 120 г
-салата зялёная - 40 г
-яйкі - 40 г
-маянэз - 100 г
-соль - па густу
Вараную ці смажаную курыцу, адвараную вычышчаную бульбу, агуркі
свежыя ці салёныя і яйкі, звараныя ўкрутую, нарэзаць тонкімі
лустачкамі, дадаць нарэзанае лісце зялёнай салаты.
Мяса і гародніну заправіць соусам - маянэзам са спецыямі, акуратна
перамяшаць, выкласці горкай у салатнік, упрыгожыць долькамі вараных
яйкаў, кавалачкамі мяса птушкі, лісцем салаты, долькамі агуркоў.
|