-мяса курынае адваранае - 200 г
-бульба - 2 шт.
-агуркі салёныя - 1 шт.
-яйкі - 2 шт.
-салата зялёная - 1 пучок
-маянэз - 2 ст. лыжкі
-соль - па густу
Мяса курыцы нарэзаць лустачкамі.
Яйкі сварыць укрутую, астудзіць, ачысціць, нарэзаць долькамі.
Бульбу вымыць, адварыць у падсоленай вадзе, астудзіць,
ачысціць, нарэзаць лустачкамі.
Агурок нарэзаць паўкружжамі.
Салату вымыць, пакласці на талерку.
Змяшаць мяса курыцы, бульбу і агурок, пасаліць, заправіць маянэзам.
Прыгатаваную сумесь пакласці на лісце салаты,
упрыгожыць долькамі яйкаў.
|