-300 г белакачаннай капусты,
-2-3 бурака,
-60 г свежага кораня салеры (ці 30 г сушонага),
-1 долька часныку,
-чырвоны молаты перац на кончыку нажа.
Для расола:
-2 шклянкі вады,
-1-2 ст. лыжкі солі,
-1-2 долькі часныку.
Пакласці у рондаль пласт буйна нарэзанай капусты, затым пласт нарэзанага тонкімі лустачкамі бурака, пасыпаць здробненай салерай, дробна нарэзаным часныком і чырвоным перцам. Затым ізноў пакласці пласт капусты, буракі, салеру і г. д. Верхні пласт выкласці з капусты. Перш чым пакласці апошні пласт, ўліць гарачы часнычны расол. Затым, паклаўшы пласт капусты, даліць вады, давесці да кіпення, хвілін 5 праварыць і астудзіць. Залітую расолам гародніну паставіць пад гнёт на суткі пры пакаёвай тэмпературы.
|