-300 г белакачаннай капусты;
-1 цыбуліна;
-2 ст. л. кансерваванага гарошку;
-2 невялікіх марынаваных агурка;
-50 г грэцкіх арэхаў;
-маянэз для запраўкі;
-соль - па густу.
Капусту нашаткаваць. Цыбулю нарэзаць паўколамі. Агуркі нарэзаць. Арэхі абсмажыць і здрабніць. Усё злучыць, пасаліць, заправіць маянэзам і перамяшаць.
|