-агуркі - 1 кг
-часнык - 15 г
-соль - 15 г
-соевы соус - 20 г
- зялёная цыбуля - 40 г
-алей - 10 г
-тонка нарэзаны чырвоны перац - 5 г
-падсолены кунжут- 5 г
Вялікія агуркі разрэзаць уздоўж на дзве палоўкі, а затым кавалачкамі ў выглядзе паўмесяца. Невялікія агуркі разрэзаць па дыяметры кружочкамі таўшчынёй 0,2 см.
Пасаліць і пакінуць на 10 хвілін. Калі агуркі падвянуць, іх злёгку спаласнуць у вадзе, загарнуць у марлю і адціснуць.
У разагрэтую патэльню ўліць алей, пакласці агуркі, злёгку падсмажыць, заправіць соевым соусам, кунжутам, тоўчанымі цыбуляй і часныком і, яшчэ трохі пасмажыўшы, зняць з агню.
Астудзіўшы, выкласці на талерку, пасыпаць тонка нарэзаным перцам.
|