-агуркі (вялікія) - 2 шт.
-соль - па густу
-белая радыска - 2 шт.
-смятана ці ёгурт - 1/4 шклянкі
-кедравыя арэхі ці міндаль (змеленыя ў парашок) - 2 ст.л.
-аліўкавы ці кунжутны алей - 1 ст.л.
-чырвоны перац (молаты) - 1/4 г.л.
-пятрушка (зеляніна, дробна насечаная) - 2 ст.л.
-насенне індыйскага кмена (джыра) - 1/2 ст.л.
-насенне кунжуту - 2 ст.л
Агуркі ачысціць ад скуркі і насення і нацерці на буйнай тарцы. Белую радыску (гатункі выцягнутай формы) ачысціць і нацерці на буйнай тарцы. Індыйскі кмен і кунжут падсмажыць без алею і буйна размалоць.
Пакладзіце нацёртыя агуркі ў сіта, усталяванае над міскай, і пасыпце соллю. Няхай сцякаюць, прынамсі паўгадзіны. Затым выцісніце рукамі пакінутую вадкасць.
Пакладзіце ў міску агуркі, радыску, смятану ці ёгурт, а таксама молатыя арэхі, дадайце алей і добра перамяшайце.
Перакладзіце салату ў дробную сервіравальную талерку і ўпрыгожце, прысыпаўшы зверху чырвоным перцам, зелянінай пятрушкі, молатым кменам і кунжутам. Падавайце пакаёвай тэмпературы ці астуджанай.
|