-апельсін - 3 шт.
-агурок - 1 шт.
-салата - 2 пучка
-цыбуля- 0.5 шт.
-алей - 150 г
-воцат вінны - 3 ст. лыжкі
-перац - 0.25 г. лыжкі
-соль - па густу
-перац чорны молаты - па густу
Ачысціць і нарэзаць кружкамі апельсіны. Нарэзаць кружкамі агуркі. Нарэзаць цыбулю тонкімі кружкамі і разабраць на асобныя кольцы. Цэлае лісце салаты пакласці ў салатніцы.
Перамяшаць іх з апельсінамі і агуркамі. Цыбульныя кольцы пакласці зверху ўзорам адно на другое.
Змяшаць алей, вінны воцат, соль, перац. Заліць салату запраўкай перад падачай на стол.
|