- 2 сярэдніх агурка
- 0,5 шклянкі здробненай свежай травы макрыцы
- 3 зубка часныку
- 0,5 шклянкі смятаны
- 3 ст. лыжкі здробненай зеляніны кропу
- 3 ст. лыжкі здробненых грэцкіх арэхаў
- соль па густу
Агуркі вымыць, ачысціць, нарэзаць лустачкамі, дадаць здробнены часнык, макрыцу, смятану, кроп і соль. Падаваць, пасыпаўшы грэцкімі арэхамі.
|