Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Салаты

    САЛАТА З АГУРКАМІ І МАЛАСОЛЬНЫМ СЕЛЯДЦОМ

    -паляндвіца селядца маласольнага (кожная вагай 80 г) - 8 шт.

    -малако нетлустае - 0.25 л

    -агурок парніковы без насення - 1 шт.

    -цыбуліна маленькая - 1 шт.

    -кроп - 1 пучок

    -яблыка кіслае - 1 шт.

    -тварог нетлусты - 100 г

    -сліўкі тлустыя - 0.125 л

    -перац чорны молаты - па густу

    -цукар - 1 дробка

    -воцат - 1 ст. лыжка

     

    1. Селядзец пакладзіце ў рондаль, заліце нетлустым малаком і вымочвайце на працягу гадзіны.

    2. Тым часам вымыйце агурок, ачысціце і разрэжце ўздоўж на 4 часці, затым нарэжце кубікамі. Цыбуліну ачысціце і пасечыце. Кроп спаласніце, страсіце ваду і дробна пасечыце. Некалькі галінак пакіньце для ўпрыгожвання.

    3. Яблыка добра вымыйце, затым разам з лупінай разрэжце на 4 часці, выдаліце асяродак і нарэжце лустачкамі таўшчынёй каля 2 мм. Тварог са сліўкамі ўзбіце ў пену, запраўце перцам, цукрам і воцатам, можна не саліць.

    4. Селядца выкладзіце з малака, абсушыце папяровай сурвэткай, затым накасяк нарэжце на 6 кавалачкаў. Усе кампаненты перамяшайце і салату пакіньце насычацца на 15 хвілін.

    Пакладзіце ў салатніцу і ўпрыгожце галінкамі кропу. З салатай да стала падайце дыетычны хлеб са сметанкавым маслам.

    Варыянты: замест агурка і яблыка селядца можна перамяшаць з зялёнай струкавай фасоллю. У гэтым выпадку замест тварагу і слівак вазьміце смятану.

    Катэгорыя: Салаты | Дабавіў: wawkalaki (28.07.2014)
    Праглядаў: 235 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar