-300 г агуркоў,
-200 г радыскі,
-25 г кропу,
-25 г зялёнай цыбулі,
-соль,
-перац - па густу,
-30 мл алею,
-10-12 лісцяў зялёнай салаты.
Свежыя агуркі вымыць, ачысціць, разрэзаць уздоўж, лыжкай асцярожна выняць асяродак з насеннем, пасаліць.
Радыску нацерці на дробнай тарцы, пакінуўшы некалькі штук для ўпрыгожвання.
Дадаць да нацёртай радыскі дробна парэзаны кроп і нарэзаную кольцамі цыбулю, пасаліць, паперчыць, дадаць алей і перамяшаць.
Затым нафаршаваць падрыхтаваныя агуркі, паскладаць на талерку па-над лісцем зялёнай салаты і ўпрыгожыць радыскай, нарэзанай тонкімі кружочкамі.
|