-150 г агуркоў,
-2 яйкі,
-2-3 долькі часныку,
-200 г кефіру ці кісляку,
-3 ст. лыжкі алею,
-1 ст. лыжка 3%-вага воцату,
-зеляніна пятрушкі і кропу,
-чорны молаты перац,
-соль.
Агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі. Яйкі адварыць укрутую і дробна нарэзаць. Часнык нацерці на дробнай тарцы.
Зеляніну дробна пасекчы. Усе прадукты перамяшаць і заправіць сумессю з кефіру ці кісляку з воцатам, алеем і перцам.
|