- 400 г агуркоў,
- 5 яйкаў, звараных укрутую,
- молаты часнык,
- 200 г кісляку,
- 60 г алею,
- 40 г віннага воцату,
- чорны перац,
- соль - па густу.
Парэзаныя кубікамі агуркі злёгку пасаліць і даць ім пастаяць 10 хвілін. Дробна пасекчы вараныя яйкі. Расцерці зубчыкі часныку.
Пятрушку і кроп спаласнуць, абсушыць сурвэткай і дробна пасекчы. Кісляк змяшаць з алеем і яйкамі, дадаць па густу вінны воцат.
Дадаць агуркі з іх сокам да гэтай сумесі, перамяшаць і пасыпаць салату свежазмеленым чорным перцам.
Падаваць у халодным выглядзе. Гэта салата выдатна спалучаецца са стравамі, прыгатаванымі на грылі, і з халодным мясам.
Яе можна таксама падаваць з бульбай, запечанай у фальзе.
|