-агурок – 500 г
-яйка (жаўток) - 1 шт.
-часнык - 1 зубчык
-гарчыца (гатовая) - 1 ст.л.
-смятана - 1 ст.л.
-соль - па густу.
Агуркі ачысціць і нарэзаць брусочкамі ці кубікамі. Яечны жаўток добра расцерці, дадаць да яго расцёрты з соллю часнык, гатовую гарчыцу і смятану.
Старанна перамяшаць, падсаліць (можна таксама дадаць цукар па густу). Агуркі пакласці ў салатнік, заліць соусам, пасыпаць зелянінай кропу ці пятрушкі.
|