-300 г агуркоў,
-150 г агрэста,
-50 г маладой морквы,
-50 г зеляні пятрушкі,
-соль,
-50 мл алею,
-25 г тоўчаных грэцкіх арэхаў.
Агуркі нарэзаць кружкамі ці лустачкамі, агрэст разрэзаць на палоўкі ці, калі ён буйны, нарэзаць кружкамі.
Моркву нацерці на дробнай тарцы. Змяшаць прадукты з дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі, пасаліць, перамяшаць, заправіць алеем і яшчэ раз перамяшаць.
Пры падачы пасыпаць тоўчанымі грэцкімі арэхамі.
|