-агурок - 1 кг
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-часнык - 3 зубчыка
-кунжут (смажаны) - 1 ст.л.
-цукар - 1 ст.л.
-чырвоны перац - 1 дробка
-алей – 50 г
-сок - 1/2 цытрыны.
Агуркі прамыць, дробна нарэзаць паўколамі. Нарэзаць кольцамі вычышчаную цыбулю і падсмажыць яе на алеі да залацістага колеру.
Заправіць агуркі сумессю падсмажанай цыбулі з алеем, часныком, кунжутам, цукрам, сокам цытрыны ці сталовым воцатам.
Даць настаяцца, вытрымаўшы ў эмаляваным ці шкляным посудзе 30 хвілін.
|