-500 г свежых агуркоў,
-2 г. лыжкі цукровага пяску,
-0,25 г. лыжкі солі,
-2 г. лыжкі воцату,
-2-3 струка чырвонага перцу,
-3 cm. лыжкі алею,
-1 г. лыжка духмянага чорнага перцу ў зернях.
Вымыць агуркі і зняць з іх па спіралі лупіну. Вычышчаныя агуркі нарэзаць невялікімі брусочкамі, а лупіну - тоненькай саломкай, якую пасаліць, адціснуць з яе вільгаць і выкласці разам з агуркамі ў міску.
Дадаць цукар і воцат, перамяшаць. Пракаліць у патэльні алей і пакласці зерні духмянага перцу. Калі адчуецца водар перцу, выняць зерні, узмацніць агонь і падсмажыць у алеі нарэзаныя саломкай струкі чырвонага перцу.
Затым пакласці падсмажаны перац з алеем у агурочную сумесь, перад падачай да стала добра перамяшаць. Падаваць як салату-аперытыў ці да смажаных мясных страў.
|