-300 г свежых агуркоў,
-200 г кіслых яблыкаў,
-100 г морквы,
-100 г бульбачкі,
-1 цыбуліна,
-2 памідора,
-150 г смятаны,
-2 ст. лыжкі цытрынавага соку,
-зеляніна,
-зялёная салата,
- цукар,
-соль.
Бульбу і моркву адварыць, ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі. Агуркі, памідоры і яблыкі нарэзаць тонкімі лустачкамі.
Цыбулю дробна насекчы. Усе прадукты змяшаць, пасаліць і заправіць сумессю са смятаны з цытрынавым сокам і цукрам.
Зверху пасыпаць сечанай зелянінай і ўпрыгожыць лісцікамі салаты.
|