-350-400 г агуркоў,
-150 г салодкай тварогавай масы ці слівак,
-5 ст. лыжак малака,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-1 ст. лыжка парашка жэлаціну,
-2,5 шклянкі вады,
-соль.
Жэлацін развесці ў 1/2 шклянкі вады і даць пастаяць 30 хвілін. Затым заліць дзвюма шклянкамі кіпеню, працадзіць і астудзіць да пакаёвай тэмпературы.
Дадаць туды цытрынавы сок, нарэзаныя тонкімі кружкамі агуркі і соль. Усё перамяшаць, выкласці ў формачкі і астудзіць.
Тварогавую масу ўзбіць з малаком і выкласці на гатовае жэле.
|