-250 г кансерваваных сярэдзінак артышокаў
-1 шклянка дробных памідорак-чэры
-3 ст.л. каперсаў
-1/3 шклянкі раскрышанага мяккага казінага сыра (ці сыра фета)
-жменя салатнага лісця любых гатункаў
-класічная французская салатная запраўка
Артышокі, памідоры, прамытыя каперсы і сыр кладзём у міску. Запраўляем і змешваем. На талерцы раскладваем салатную зеляніну. Выкладваем на яе салату.
|