-артышокі - 4 штукі
-перац салодкі - 1 штука
-цыкорый - 1 штука
-памідоры - 2 штукі
-цытрына - ½ штукі
-яйка курынае - 3 штукі
-воцат - 2 ст. лыжкі
-алей - 5 ст. лыжак
-гарчыца - 2 ст. лыжкі
-соль - па густу
-перац чорны молаты - па густу
1. Памідоры на 10 секунд апусціць у кіпень, спаласнуць халоднай вадой, ачысціць ад скуркі і разрэзаць на 4 часці.
2. Яйкі сварыць укрутую, астудзіць пад бруёй халоднай вады, ачысціць ад шкарлупіны. Разрэзаць на 2 часці, адлучыўшы бялкі ад жаўткоў; бялкі нарэзаць тонкай саломкай, жаўткі здрабніць.
3. Цыкорый ачысціць і прамыць і адварыць.
4. Выціснуць сок паловы цытрыны.
5. Вострым нажом адрэзаць лісце артышокаў, хвосцікі разрэзаць на 4 часці, пакласці ў міску, паліць сокам цытрыны.
6. Салодкі перац прамыць, абсушыць, разрэзаць на 2 часці, выдаліць насенне, мякаць нарэзаць тонкай саломкай.
7. Для падрыхтоўкі запраўкі перамяшаць алей, воцат, гарчыцу. Дадаць здробненыя жаўткі, соль, чорны молаты перац.
8. Перамяшаць ўсе інгрэдыенты і заправіць салату
|