-ялавічына (вараная) – 300 г
-свініна (вараная нішчымная) – 100 г
-агурок (марынаваны) - 1 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-пятрушка (дробна нарэзаная зеляніна) - 1 ст.л.
-алей - 2 ст.л.
-воцат - 1 ст.л.
-соль,
-перац чорны і чырвоны (молаты) - па густу.
Астуджанае мяса нарэзаць кубікамі, марынаваны агурок - квадрацікамі, цыбулю - кольцамі. Усё перамяшаць разам з зелянінай пятрушкі.
Алей размяшаць з воцатам, пасаліць паперчыць чорным перцам і заправіць гэтай сумессю салату. Пасыпаць молатым чырвоным перцам, патрымаць на холадзе.
|