-100 г зялёных бабоў,
-100 г зялёнага гарошку,
-300 г кветкавай капусты,
-80 г спаржы,
-350 г памідораў,
-150-250 г свежых агуркоў,
-300-350 г маянэза,
-зеляніна,
-соль.
Зялёныя бабы, гарошак, спаржу і кветкавую капусту адварыць па асобнасці, нарэзаць дробнымі кубікамі.
Гэтак жа нарэзаць агуркі і памідоры. Усе прадукты перамяшаць, пасаліць, заправіць маянэзам. Упрыгожыць сечанай зелянінай.
|