-бабы - 500 г
-часнык - 3 зубчыка
-арэхі - 200 г
-пятрушка - 1 пучок
-соль - па густу
-алей - па густу
1. Адварыць бабы да гатовасці, прамыць, астудзіць.
2. Здрабніць арэхі.
3. Часнык нацерці на тарцы ці прапусціць праз часнычніцу.
4. Зеляніну пятрушкі буйна нарэзаць.
5. У салатніцу выкласці ўсе інгрэдыенты, пасаліць па густу, перамяшаць і заправіць алеем. Замест бабоў можна ў салату дадаць звычайную фасоль.
|