-2 шклянкі вараных бабоў,
-1 бурак,
-1 салёны агурок,
-1 ст. лыжка смятаны,
-1 морква,
-зялёная цыбуля,
-соль.
Бурак сварыць, запекчы і здрабніць. Дадаць бабы, дробна нарэзаны агурок і нацёртую на буйнай тарцы моркву. Перамяшаць гародніну са смятанай і ўпрыгожыць сечанай цыбуляй.
|