
-200 г сухіх бабоў,
-1 лаўровы ліст,
-1 цыбуліна,
-50 г гуляўніка,
-4 жмені лісцяў салаты,
-соль
запраўка:
-50 нарэзанага палоскамі гуляўніка,
-2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
-1 дробна нарэзанай чырвонай цыбулі,
-1 здробнены зубок часныку,
-200 г нарэзанай кубікамі гародніны (памідоры, морква, -чырвоны салодкі перац),
-2 ст. лыжкі цытрынавага соку,
-молаты перац,
-марская соль.
Вымачыць бабы на працягу 6-12 гадзін, затым заліць іх свежай вадой і варыць з лаўровым лістом і цыбуляй на сярэднім агні 1 гадзіну (праз 30 хвілін пасаліць).
Вараныя бабы прамыць гарачай вадой (цыбулю і лаўровы ліст выняць), перамяшаць з запраўкай і пакінуць на 3 гадзіны.
Лісце раскласці на талерцы і пакласці на іх бабы. Можна рыхтаваць салату з 400 г кансерваваных бабоў, запраўленых перцам чылі.
 |