-бабы – 150 г
-яйкі – 3 шт.
-памідоры - 2 шт.
-агурок - 2 шт.
-алей – 2 ст. лыжкі
-сок цытрынавы – 2 г. лыжкі
-салата - 2-3 ліста
-цыбуля зялёная - па густу
-зеляніна пятрушкі і кропу - па густу
-соль - па густу
1. Бабы заліце халоднай вадой і пакіньце на 5 гадзін. Затым адварыце іх у падсоленай вадзе.
2. Памідоры памыйце, апарце кіпенем, зніміце з іх скурку і нарэжце невялікімі кавалачкамі.
3. Агуркі ачысціце і нарэжце тонкімі лустачкамі.
4. Яйкі сварыце ўкрутую, астудзіце, ачысціце і нарэжце кубікамі.
5. Зялёную цыбулю і зеляніну пятрушкі і кропу памыйце і здрабніце.
6. Змяшайце бабы, яйкі, агуркі, памідоры, цыбулю і зеляніну і заліце іх запраўкай, прыгатаванай з алею і цытрынавага соку.
7. На дно салатніка выкладзіце лісце салаты, а на іх - падрыхтаваныя інгрэдыенты.
|