-1 кг памідораў,
-1 кг баклажанаў,
-3 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-4 салодкіх перца,
-5 долек часныку,
-150 г алею,
-чорны молаты перац,
-соль - па густу.
Памідоры нарэзаць долькамі, цыбулю дробна парэзаць. Перац ачысціць ад насення і нарэзаць саломкай.
Баклажаны запекчы ў духоўцы да гатовасці, астудзіць, ачысціць ад лупіны і дробна парэзаць.
Усю гародніну пакласці ў салатнік, дадаць тоўчаны часнык, пасаліць, паперчыць, ўліць алей, перамяшаць і падаць да стала.
|