-баклажаны (смажаныя) – 400 г
-зеляніна - па густу
-алей
-мука
для запраўкі:
-рэпчатая цыбуля - 600 г
-алей - 1 ст.л.
-гароднінны булён
-партвэйн (чырвоны) - 20 мл
-базілік (сушоны) - 1 ст.л.
-часнык (тоўчаны) - 1 зубчык
-лаўровы ліст,
- соль,
-чорны перац - па густу
-сыр (цёрты) - па густу
-белае віно - па густу.
Для запраўкі рэпчатую цыбулю нарэзаць паўколамі, абсмажыць у лыжцы алею да залацістага колеру і заліць гароднінным булёнам. Дадаць чырвоны партвэйн.
Лыжку сушонага базіліка (ці іншай рэзкай зеляніны), лаўровы ліст, 1 даўлены зубок часныку варыць 10 хвілін, не зачыняючы вечкам.
Затым ўліць трохі белага віна, дадаць соль, чорны молаты перац, здробненыя лісцікі зеляніны, нацёрты на буйнай тарцы сыр і варыць яшчэ 5 хвілін. Астудзіць і выняць лаўровы ліст.
Баклажаны нарэзаць кубікамі і паскладаць роўным тонкім пластом у салатнік.
Паліць іх запраўкай, пакласці яшчэ пласт і зноў паліць запраўкай.
Даць страве трохі пастаяць, а перад падачай упрыгожыць зелянінай.
|