(кітайская кухня)
-баклажаны - 600 г
-алей - 80 г
-часнык - 50 г
-соевы соус - 6 ст. лыжак
-глютамат натрыю - 1 ст. лыжка
- воцат - 1 ст. лыжка
Баклажаны ачысціць, прамыць, разрэзаць напалову і варыць да гатовасці на пару.
Астудзіць, нарэзаць саломкай, дадаць соевы соус, алей, глютамат натрыю.
Перамяшаць, паскладаць горкай у салатнік, зверху пасыпаць дробна сечаным часныком.
Можна асобна падаць соевы соус.
|