-300 г баклажанаў,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-100 г зялёнага гарошку,
-2 яйкі,
-1 яблыка,
-100 г маянэза,
-200 г смятаны,
-2 долькі часныку,
-1 г. лыжка гарчыцы,
-1 памідор,
-1 сталовая лыжка алею,
-1 г. лыжка соку цытрыны,
-соль,
-цукар (па густу),
-зеляніна кропу.
Баклажаны ачысціць, нарэзаць лустачкамі, патушыць у алеі з дробна нарэзанай цыбуляй, астудзіць, змяшаць з зялёным гарошкам, нарэзанымі кубікамі яйкамі і яблыкам, дадаўшы сок цытрыны, соль, цукар, заліць соусам з маянэза, смятаны, гарчыцы і тоўчанага часныку; салата ўпрыгожыць кветкай з памідора і зелянінай кропу.
|