-баклажан (маленькі) - 1 шт.
-аліўкавы алей - 3 ст.л.
-шампіньёны – 100 г
-лісце салаты – 500 г
-кінза (нарэзаная) - 1.5 ст.л.
-фундук (смажаны тоўчаны) - 1 ст.л.
для запраўкі:
-аліўкавы алей - 3 ст.л.
-кунжутны алей - 1 г.л.
-соевы соус - 2 г.л.
-воцат - 1 ст.л.
-цукар - 1/2 г.л.
-перац.
Нарэжце баклажан тонкімі лустачкамі, вышмаруйце аліўкавым алеем і смажце ў грылі 2-3 хвіліны з кожнага боку.
Астудзіце. Нарэжце лустачкамі грыбы і смажце на пакінутым алеі 3-4 хвіліны пры памешванні да мяккасці.
Выміце грыбы, дайце сцячы алею і астудзіце. Вымытае лісце салаты складзіце ў вялікую міску, пасыпце кінзой і тоўчанымі арэхамі.
Прыгатуйце запраўку. У салату дадайце баклажаны і грыбы, запраўце і неадкладна падавайце.
|