-баклажаны - 2 шт.
-марынаваныя грыбы – 150 г
-вяндліна – 50 г
-зялёны гарошак – 30 г
-рэдзька – 40 г
-хрэн – 20 г
-арэгано,
-цыбуля-парэя - па густу
для запраўкі:
-грэцкія арэхі (стоўчаныя) – 100 г
-часнык (тоўчаны) - 3-4 зубчыка
-востры чырвоны перац - па густу
-сок - 1 цытрыны
-зеляніна,
-соль - па густу
-каляндра (змеленая) - 1 пучок.
Баклажаны спячы ў духоўцы да бронзавага колеру, час ад часу перагортваючы.
Ачысціць іх і нарэзаць кавалачкамі, грыбы і вяндліну - кубікамі. Цыбулю і зеляніну здрабніць, рэдзьку нацерці на буйнай тарцы.
Асцярожна змяшаць усё з гарошкам, заліць запраўкай і ўпрыгожыць зелянінай. Хрэн пакласці асобнай горкай на край салатніка.
|