-200 г баклажанаў,
-100 г чырвонага салодкага перцу,
-100 г памідораў,
-1 г. лыжка дробна стоўчаных арэхаў,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-2 зубка часныку,
-30 мл алею,
-соль,
- зеляніна пятрушкі - па густу.
Баклажаны і салодкі перац спячы, ачысціць і нарэзаць кубікамі.
Цыбулю і памідоры прапусціць праз мясасечку (ці здрабніць у блендэры), дадаць арэхі і перамяшаць.
У атрыманую масу дадаць алей, змяшаны са стоўчаным з соллю часныком і воцатам.
Заліць баклажаны, перамяшаныя з перцам. Нішчымную салату ўпрыгожыць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|