-2 баклажана,
-3-4 зубчыка часныку,
-4 сталовыя лыжкі алею,
-5-6 струкоў салодкага перцу,
-2 агурка,
-2 памідора,
-1 г. лыжка воцату,
-соль - па густу,
-зеляніна кропу і пятрушкі.
Баклажаны спячыце, ачысціце, нарэжце невялікімі кубікамі, дадайце дробна нарэзаны часнык, алей, воцат і соль па густу.
Агуркі ачысціце, пасаліце, нарэжце кубікамі. Затым спячыце салодкі перац, ачысціце, выдаліце насенне, нафаршуйце нарэзанымі кубікамі агурка і зелянінай кропу.
Прыгатаваныя такім чынам прадукты выкладзіце на талерку, з аднаго боку пакладзіце баклажанавую ікру, з другога - фаршаваны перац.
Паміж імі пакладзіце памідоры, нарэзаныя кружочкамі, пасыпце іх соллю і дробна парэзанай зелянінай пятрушкі.
|