-400 г капусты,
-100 г чарнасліву,
-1 сярэдняя морква,
-сок 1 цытрыны,
-цукар.
Свежую капусту нарэжце саломкай, пасыпце цукрам і ператрыце рукамі да з'яўлення соку. Капусту адкіньце на друшляк, даўшы соку сцячы. Загадзя замачыце чарнасліў, а калі набрыняе, парэжце кавалачкамі. Натрыце на буйнай тарцы свежую моркву. Усю гародніну злучыце, перамяшайце і дадайце цытрынавы сок. Выкладзіце ў салатніцу і перад падачай на стол упрыгожце чарнаслівам і кружочкамі морквы.
|