-1 невялікі вілок белакачаннай капусты,
-2 кіслых яблыка,
-1 невялікая цыбуліна,
-3 яйкі,
-2 гарбатныя лыжкі алею,
-1 гарбатная лыжка цукру,
-1 гарбатная лыжка гатовай гарчыцы,
-100 г слівак,
-зеляніна пятрушкі,
-цытрынавы сок ці сталовы воцат,
-соль.
Капусту нашаткуйце, дадайце соль і ператрыце, каб яна дала сок. Сварыце ўкрутую яйкі, астудзіце іх, ачысціце, адлучыце жаўткі і разатрыце. Яблыкі ачысціце ад скуркі, выражце асяродак і натрыце на буйнай тарцы. Цыбулю дробна пасечыце. Яблыкі і цыбулю дадайце ў міску з капустай. У жаўткі дадайце соль, цукар, гарчыцу і алей. Размяшайце, уліце цытрынавы сок і падмяшайце ўзбітыя сліўкі. Гэтым соусам заліце салату. Яечныя бялкі і зеляніну дробна пасечыце. Пасыпце імі выкладзеную у салатніцу салату і падайце на стол.
|