-1 невялікі вілок белакачаннай капусты,
-1 морква,
-1 сярэдні бурак,
-1 сталовая лыжка нацёртага хрэна,
-1/2 шклянкі смятаны,
-2 сталовыя лыжкі маянэза,
-зеляніна,
-соль.
Нашаткуйце тонка капусту, дадайце соль і ператрыце рукамі да вылучэння соку. Адварыце бурак, ачысціце яго і натрыце на буйнай тарцы. Ачысціце моркву і натрыце яе на тарцы ці дробна парэжце. Запраўце смятанай і маянэзам, дадайце нацёрты хрэн. Зеляніну дробна пасечыце. Выкладзіце гатовую салату ў глыбокую салатніцу і зелянінай пасыпце перад падачай на стол.
|