-300 г свежай капусты,
-200 г адваранага курынага мяса,
-2 яблыка,
-1 невялікі корань салеры,
-1 морква,
-3 сталовыя лыжкі зялёнага гарошку,
-1/2 шклянкі смятаны,
-1 гарбатная лыжка хрэна,
-1 гарбатная лыжка воцату,
-1 сталовая лыжка алею,
-соль,
-цукар,
-некалькі галінак зеляніны для ўпрыгожвання.
Капусту дробна нашаткуйце. Яблыкі пачысціце ад лупіны, выражце асяродак і парэжце мякаць кубікамі. Салеру дробна парэжце ці натрыце на буйнай тарцы. Мяса парэжце саломкай ці невялікімі кубікамі. Усё змяшайце, дадайце хрэн, кансерваваны зялёны гарошак, воцат, алей, соль, цукар, добранька перамяшайце да атрымання аднастайнай масы і пакладзіце горкай у салатніцу. Гатовы салат паліце смятанай і ўпрыгожце галінкамі зеляніны і кружочкамі морквы.
|