-1/2 сярэдняга вілка белакачаннай капусты,
-2 сталовыя лыжкі соку рабарбара,
-1 гарбатная лыжка мёда,
-соль,
-сок 1 памідора,
-1 сталовая лыжка алею.
Дробна нашаткуйце капусту і паскладайце ў рондаль. Дадайце соль і таматавы сок. Усё перамяшайце і пастаўце на невялікі агонь. Бесперапынна памешваючы, награвайце датуль, пакуль капуста не стане мяккай. Затым усё астудзіце, дадайце мёд, сок рабарбара і алей, перамяшайце і выкладзіце ў салатніцу.
|