-150 г капусты,
-2 морквы,
-2 яблыка,
-100 г ананасаў,
-1 шклянка смятаны,
-2 апельсіна,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-цукар
- па густу.
Капусту нашаткаваць кароткай саломкай. Моркву сварыць, апельсіны ачысціць і выняць зерні - і тое, і другое нарэзаць тонкімі лустачкамі. Яблыкі ачысціць ад асяродку і нарэзаць саломкай, ананасы - кубікамі. Усё перамяшаць, заправіць смятанай, пасыпаць цукрам, паліць цытрынавым сокам.
|